Вы здесь

Выйшлі на трэцяе месца

Каманда футбольнага клуба “Горкі” атрымала перамогу на выездзе над барысаўскай “Бярэзінай” з лікам 9:5. Гэта дазволіла спартсменам з Горак выйсці на чыстае трэцяе месца сярод каманд 1-й лігі міні-футбольнага чэмпіянату Беларусі ў групе “Поўнач”.
Наша каманда мела перавагу ў гульні на працягу абодвух таймаў. Так, першы завяршыўся з лікам 5:2, другі — 4:3. Галы ў горацкай камандзе забівалі: Сяргей Рыжанкоў (3), Аляксей Волкаў (2), Мікалай Вярэніч, Аляксандр Гарапучык, Аляксей Акуліч і Віктар Жлоба — па аднаму. Апошні — новы ігрок ФК “Горкі”.
Наступная гульня каманды адбудзецца 5 лютага ў Новалукомлі з лідарам групы “Энергетыкам”.